Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі ў раёне Слуцку ў лістападзе і снежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, аказвалі супраціў наступаўшым савецкім войскам.