|
ibelsat uploaded a new video
(9 hours ago)
|
|
| |
|
ibelsat uploaded a new video
(9 hours ago)

Драўляная прыбіральня на дварэ -- вось, бадай, найбольш характэрны прыкл...
more
Драўляная прыбіральня на дварэ -- вось, бадай, найбольш характэрны прыклад сервісу, які чакае наведнікаў Аўгустоўскага каналу, адной з самых цікавых мясцінаў Беларусі.
ІГАР ЛАПЕХА, КРАЯЗНАВЕЦ, ЭКСКУРСАВОД: "Для Беларусі дs і для Eсходняй Еўропы гэта досыць рэдкае інжынернае збудаванне, якое мала хто ў жыцці бачыў"/
І, магчыма, мала хто пабачыць. Тутэйшы сервіс прывабіць наўрад ці здолее. Праплыўшы па канале на параходзе альбо байдарцы ды паназіраўшы за рэдкімі відамі жывёлы і птушак, падсілкавацца давядзецца вось у такой рэстарацыі -- але выключна ў пятніцу, суботу і нядзелю.
Дрэнны сервіс -- далёка не адзіны клопат Аўгустоўскага каналу. Да яго далучаецца бязмежная праблема -- візы для турыстаў.
СЯРГЕЙ КАЛЯДА, РЭСПУБЛІКАНСКІ ТУРЫСЦКА-СПАРТОВЫ САЮЗ: «Канал дазваляе паплыць і на польскі бок. Можна было б тут аформіць візы турыстычныя, пасадзіць турыста ў караблік і павезці на той бок, у Польшчу. На сённяшні дзень гэтага зрабіць нельга».
Як ні дзіўна, і беларускім аматарам добрага адпачынку дабрацца да гэтых мясцінаў нялёгка.
ВАСІЛЬ КАЛАЧ, ТУРЫСТЫЧНЫ АГЕНТ: "Грамадскага транспарту туды не ходзіць. Менавіта ў паселішча Сапоцкін ходзяць маршруткі, але паселішча Сапоцкін -- за 6 ці болей кіламетраў ад самога каналу, і туды дабрацца вельмі складана".
Такое занядбанне турыстычнай цікавінкі ў першую чаргу можа быць глыбокім следам дзяржаўнай уласнасці, мяркуюць знаўцы турбізнесу. Законы свабоднай эканамічнай зоны дзеяць тут толькі з мінулага тыдня.
ВАСІЛЬ КАЛАЧ, ТУРЫСТЫЧНЫ АГЕНТ: «Плыні турыстаў няма, няма заробку, нікому не выгодна там штосьці рабіць».
Але часы, калі дзяржава згадала пра патэнцыйныя залатыя горы, ці, хутчэй, рэкі, цяжкія і для бізнесоўцаў. Таму падобна, што грошы з гэтай крыніцы і надалей застануцца толькі патэнцыйнымі.
Мар'яна Чарняева, «Аб'ектыў»
less
|
|
| |
|
ibelsat uploaded a new video
(9 hours ago)

Двое ў тваім доме. Хто яны? Нагляднікі, каты, гэбісты, якія спрабуюць ст...
more
Двое ў тваім доме. Хто яны? Нагляднікі, каты, гэбісты, якія спрабуюць стаць тваім ценем, ці проста людзі?
АЛЯКСЕЙ МАСЛАДУДАЎ, АКТОР «ТЕАТР.DOC»: "Як акторам, нам цікава зразумець, што гэта за людзі, якія раніцаю прачынаюцца ды ідуць на працу ў чужую кватэру".
Маскоўскі "Тэатр.doc" працуе над пастаноўкаю "Двое ў тваім доме", у аснове якой хатні арышт паэта і экс-кандыдата на прэзідэнта Уладзіміра Някляева. Двое кадэбістаў назіралі не толькі за тым, каб арыштаваны не пакідаў кватэры і не кантактаваў ні з кім, акрамя жонкі, але і каб не падыходзіў да вокнаў, каб не слухаў радыё і не карыстаўся камп'ютарам. Але кантралююць і ахоўнікаў, бо ж уся кватэра праслухоўваецца.
МІХАІЛ УГАРАЎ, РЭЖЫСЁР, КІРАЎНІК «ТЕАТР.DOC»: "Мы назвалі гэта "драма прасторы". Гэта вельмі дакладнае азначэнне. Яно псіхалагічнае, не мае ніякіх адносінаў да палітыкі. Але ў выніку гэта, безумоўна, палітычны спектакль".
"Тэатр.doc" спецыялізуецца на дакументальных спектаклях, у якіх фігуруюць сапраўдныя людзі, рэальныя факты і дыялогі.
КАЦЯРЫНА БАНДАРЭНКА, ДРАМАТУРГ «ТЕАТР.DOC»: "Мы размаўлялі з людзьмі са штабу Някляева, размаўлялі з самімі Уладзімірам і Вольгаю, размаўлялі з адным кадэбістам у адстаўцы, які ўвёў нас у курс таго, як звычайна вядуць сябе кадэбісты на такім відзе службы".
Збіты яшчэ да заканчэння галасавання ў дзень выбараў, выкрадзены са шпіталю, Уладзімір Някляеў вярнуўся дамоў праз шэсць тыдняў турэмнага зняволення. І тады больш як на тры месяцы вязніцаю стаў ягоны ўласны дом.
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, ПАЭТ, ЭКС-КАНДЫДАТ НА ПРЭЗІДЭНТА: "Вось тваё вакно, але не падыдзі. Вось дзверы, у якія ты мог бы выйсці, але не выйдзі. І так на кожным кроку! Парушэнне звыкласці".
Прэм'ера п'есы запланаваная на лістапад у Хельсінках. Ці даедзе спектакль да Беларусі? У "Тэатры.doc" спадзяюцца, што калі-небудзь абавязкова, так!
Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў"
less
|
|
| |
|
ibelsat uploaded a new video
(9 hours ago)
|
|
| |
|
ibelsat uploaded a new video
(10 hours ago)
Грамадскія актывісты, што ўтрымліваюцца пад арыштам у Гомельскім ізалята...
more
Грамадскія актывісты, што ўтрымліваюцца пад арыштам у Гомельскім ізалятары, абвесцілі галадоўку. Гэта Зміцер Шаўчэнка, Кастусь Жукоўскі ды, магчыма, Андрусь Цянюта. Пра чын арыштаваных даведаліся іхныя паплечнікі, калі прынеслі перадачу.
Цянюту і Шаўчэнку затрымалі падчас раздавання ўлётак пра апазіцыйны Народны сход. Жукоўскага спецназаўцы забрАлі ў мінулую сераду ля ўласнага дому і, пакуль збівалі, паламалі нагу. Нягледзячы на траўмы, суддзя Марына Дамненка пакарала Жукоўскага 15 днямі арышту за дробнае хуліганства. Толькі пасля суда арыштаваны трапіў да доктара, дзе яму наклалі гіпс ды вярнулі ў ізалятар.
less
|
|
postandu muitos videos?
Вместе с другими народами беларусы обретут Свободу и будут строить правовое государство!
Ваш канал помогает людям понять необходимость и пользу Свободы и Демократии!